Мікалай Карлавіч Сванідзэ
Мікалай Карлавіч Сванідзэ | |
---|---|
руск.: Николай Карлович Сванидзе | |
Род дзейнасці | журналіст, вядучы, грамадскі дзеяч, тэлежурналіст |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Адэлаіда Анатолеўна Сванідзэ[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Карлавіч Сванідзэ (руск.: Николай Карлович Сванидзе; нар. 2 красавіка 1955, Масква, СССР) — расійскі журналіст і грамадскі дзеяч, вядучы шэрагу праграм на расійскім тэлебачанні і радыё.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў названы ў гонар дзеда — партыйнага дзеяча ВКП(б) Мікалая Самсонавіча Сванідзэ, далёкага сваяка першай жонкі Іосіфа Сталіна — Кацярыны Сванідзэ. Бабуля Мікалая Сванідзэ па бацькоўскай галіне — Цыля Ісакаўна Лускіна з 1916 г. была сябрам партыі бальшавікоў, працавала ў жаночым адзеле. Маці Мікалая Сванідзэ — А. А. Сванідзэ. Сам Мікалай Сванідзэ ў 2006 годзе зняўся ў тэлесерыяле «Жонка Сталіна», зняўшыся ў ролі Аляксея Сванідзэ, брата першай жонкі Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спецыялізаваную школу з вывучэннем англійскай мовы. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі з веданнем замежнай мовы».
З 2007 года ўзначальвае кафедру журналістыкі факультэта журналістыкі РДГУ, чытае курсы лекцый "Інфармацыйна-аналітычная журналістыка», «Журналістыка вачыма журналіста».[1]
Найбольш вядомы як аўтар серыі дакументальных фільмаў пад назвай Гістарычныя хронікі (рус. Исторические хроники), дзе распавядае пра найбольш істотныя падзеі расійскай гісторыі.
Выказываўся ў падтрымку затрыманых журналістаў падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі.[2]